12 верасня 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі беларускіх дзяцей атрымліваюць у Польшчы дапамогу “800+”

5
Стала вядома, колькі беларускіх дзяцей атрымліваюць у Польшчы дапамогу “800+”

Іх колькасць значна вырасла.

У I-м паўгоддзі 2024 года грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Польшчы, атрымлівалі дапамогу па праграме «Rodzina 800+» на выхаванне 24.458 дзяцей.

Гэта амаль на 30% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. За шэсць месяцаў бацькам-беларусам выплацілі 115,6 млн злотых, паведамляе MOST.

Замежныя грамадзяне, якія маюць доступ да рынку працы, могуць атрымліваць дапамогу на выхаванне непаўналетніх дзяцей нароўні з грамадзянамі Польшчы.

Летась сума складала 500 злотых на месяц на адно дзіця. Са студзеня 2024 года суму дапамогі павялічылі да 800 злотых.

Беларусы - другая па колькасці група замежнікаў у Польшчы, якія атрымліваюць дапамогу «800+». На першым месцы ўкраінцы (315.470 дзяцей), далей ідуць грамадзяне Румыніі (4.899), Расеі (3.988) і В'етнама (2.654).

Усяго, паводле інфармацыі ZUS, колькасць замежнікаў-бенефіцыяраў дапамогі «800 +» за апошні год зменшылася на 8,6% да 370.887 чалавек, у першую чаргу праз выезд з Польшчы часткі грамадзян Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках