Расейцы пачалі бамбаваць свае вёскі ў Курскай вобласці
20- 21.08.2024, 19:16
- 24,028
За дзень скінулі 27 авіябомбаў.
Расейская авіяцыя з пачатку дня ўжыла 27 кіраваных авіяцыйных бомб па населеных пунктах Курскай вобласці, дзе праходзіць украінская аперацыя. Генеральны штаб Украіны ў сваім паведамленні зазначыў, што расейцы за дзень нанеслі 17 авіяцыйных удараў.
Таксама там адзначылі, што расейцы выкарыстоўваюць артылерыю па прыгранічных раёнах Сумскай вобласці. Дарэчы, захопнікі абстрэльваюць населеныя пункты Парозак і Пожню.