12 верасня 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню атакавала дронамі Мурманскую вобласць

10
Украіна ўпершыню атакавала дронамі Мурманскую вобласць

Гэта рэкорд па далёкасці за ўвесь час вайны.

Украінскія беспілотнікі ў сераду атакавалі Мурманскую вобласць, паведаміў губернатар рэгіёну Андрэй Чыбіс.

Паводле інфармацыі z-ваенкараў, дроны здолелі даляцець да пасёлка Высокага на поўначы вобласці, каля якога размешчаны вайсковы аэрадром Аленья, дзе размешчаныя стратэгічныя ракетаносцы Ту-95МС і Ту-22М3.

Налёт, падчас якога ўкраінскія дроны ўпершыню атакавалі аб'екты за палярным кругам, стаў рэкордным па далёкасці з пачатку вайны: адлегласць ад мяжы да пасёлка Высокага складае 1850 км.

Папярэдні рэкорд - 1800 км - УСУ ўстанавілі ў канцы траўня, калі атакавалі Орск у Арэнбургскай вобласці, дзе размешчаная радыёлакацыйная станцыя ранняга папярэджання аб ядзерным удары (РЛС «Варонеж»). Да гэтага самай далёкай цэллю ўкраінскіх беспілотнікаў быў аб'ект у горадзе Салаваце Рэспублікі Башкартастан, які знаходзіцца ў 1660 км ад расейска-ўкраінскай мяжы.

Паводле інфармацыі Mash, дрон, які атакаваў Мурманскую вобласць, мог ляцець з Чарнігава. Аналагічны БПЛА мадэлі A22 «Лятучая лісіца», са слоў мясцовых жыхароў, бачылі ў рэгіёне напярэдадні. У аэрапортах Мурманска і Апатыта праз налёт былі ўведзеныя абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы.

Фактычна, з улікам непрамога маршруту, дрон пераадолеў амаль 2000 км і гэта стала магчымым праз «велізарныя дзіркі» ў расейскай сістэме супрацьпаветранай абароны, піша «Военный осведомитель». «Праляцець такая цэль гэткую вялікую адлегласць магла дзякуючы пісьменна складзенаму маршруту з улікам мапаў кароткіх пазіцыйных раёнаў СПА і працы іх РЛС», – наракае аўтар канала.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках