12 верасня 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя далучылася да 14-га пакета санкцый супраць Расеі

4
Швайцарыя далучылася да 14-га пакета санкцый супраць Расеі

Захады набудуць моц 27 жніўня.

Федэральная рада Швайцарыі надумала далучыцца да 14-га пакета санкцый ЕЗ супраць Расеі. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце швайцарскага ўрада. Захады набудуць моц 27 жніўня.

Раней, 9 ліпеня, Швайцарыя ўжо дадала 69 чалавек і 47 арганізацый у свой санкцыйны спіс. У ліку новых захадаў - міжнародная гарманізацыя забарон на гандаль расейскімі дыяментамі. Таксама падоўжаны тэрміны для выдачы дазволаў на вывад інвестыцый з Расеі, каб швайцарскія кампаніі маглі легальна спыніць сваю дзейнасць у краіне.

14-ы пакет санкцый ЕЗ супраць Расеі быў прыняты 24 чэрвеня 2024 года і ўключае шэраг новых абмежавальных захадаў, накіраваных на ўзмацненне ціску на расейскую эканоміку і прадухіленне абыходу раней уведзеных санкцый. Сярод гэтых мер - забарона на фінансаванне палітычных партый у ЕЗ з боку расейскага ўрада і забарона на імпарт гелію з Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках