18 верасня 2024, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у Грозным не даў рады слухаўкам: смяюцца нават Z-прапагандысты

Пуцін у Грозным не даў рады слухаўкам: смяюцца нават Z-прапагандысты

Кіраўнік РФ не асвоіў складаны прыбор.

Пакуль УСУ прасоўваюцца ў Курскай вобласці, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін паляцеў у Чачэнію. Там не абышлося без скандалу, піша dialog.ua.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў усяляк забаўляў Пуціна ў Грозным. Яму былі прадэманстраваныя ўменні ардэнаноснага 17-гадовага сына лідара чачэнцаў у стральбе з агнястрэльнай зброі. Там і здарыўся канфуз са слухаўкамі. Пуцін, не разабраўшыся, начапіў іх на падбароддзе.

У Сеціве актыўна абмяркоўваюць інцыдэнт. Некаторыя западозрылі, што кіраўнік РФ баіцца сапсаваць прычоску ці грым, іншыя палічылі гэта прыкметай узроставых змен.

Паказальна, што кпяць з Пуціна і расейскія Z-каналы. Жорстка прайшоўся па дыктатары ўльтраправы Z-блогер Alex Parker Returns, які пражывае ў Канадзе.

«Не адразу Пыпу і пазнаў. Гляджу, нейкі абу-бандыт з чорнай барадой побач з Рамзанкам стаіць. А гэта ён проста слухаўкі няправільна надзеў. Складаны прыбор. Нават такому рады не даў», - напісаў Z-блогер.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках