18 верасня 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураганны вецер валіў дрэвы ў Беларусі

Ураганны вецер валіў дрэвы ў Беларусі

Парывы дасягалі 21 метра за секунду.

Лівень падтапіў дамы, а моцны вецер да 21 м/с паваліў 16 дрэў у Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Згодна з аператыўнымі звесткамі, з прычыны праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 21 метра за секунду, былі зафіксаваны 16 выпадкаў падзення дрэў. У МНС удакладнілі, што пяць дрэў упала ў Берасцейскай вобласці і адзінаццаць - у Менскай.

Гаворыцца, што паваленыя дрэвы пашкодзілі адзін аўтамабіль, дах жылога дома, а таксама гаспадарчую пабудову ў Менскай вобласці. Ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі і супрацоўнікі іншых арганізацый праводзілі работы, звязаныя з распілоўкай і прыборкай дрэў.

Акрамя таго, у выніку моцнай залевы апынуліся затопленыя сем прыватных жылых дамоў у Менскім (тры дамы), Маладзечанскім раёнах (2 дамы), а таксама два дамы ў Баранавічах. Пры падтапленнях таксама ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі МНС праводзілі работы для адпампоўвання вады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках