У Берасцейскім раёне адбыўся масавы мор рыбы
4- 22.08.2024, 20:39
- 6,870
Відэа.
У сетцы з'явілася інфармацыя аб масавым моры рыбы ў вадаёме паміж вёскамі Вельямовічы і Ставы Берасцейскага раёна. Жыхароў насцярожыў рэзкі непрыемны пах, які разносіцца па акрузе. Допіс у сацсетках падмацоўваецца адпаведным відэа з вялікай колькасцю мёртвай рыбы, піша «Брэсцкі веснік».
Як паведамілі выданню ў абласной інспекцыі жывёльнага і расліннага свету, праблема сапраўды ёсць. На месца выехала працоўная група з удзелам прадстаўнікоў інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Берасцейскага райвыканкама, РАНС і іншых кампетэнтных службаў. На месцы ўзяты пробы вады ў чатырох месцах.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай мору рыбы магла паслужыць анамальна спякотнае надвор'е ў мінулыя дні. Таксама разглядаюцца іншыя версіі: выкарыстанне рыбакамі электравуд і траплянне хімікатаў пры ўгнаенні сельскагаспадарчых палёў.
Цяпер вымаюць мёртвую рыбу з вадаёма.