27 жнiўня 2024, aўторак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Арышт Дурава мяняе сітуацыю для расейскага войска ва Украіне

37
ISW: Арышт Дурава мяняе сітуацыю для расейскага войска ва Украіне

Акупанты ў стане нявызначанасці.

Расейскія «ваенныя карэспандэнты» адрэагавалі на затрыманне французскімі праваахоўнікамі заснавальніка Telegram Паўла Дурава. У сваіх паведамленнях яны засяродзіліся на тым, як войска РФ праз адсутнасць уласных надзейных ліній сувязі спадзяецца на гэты мэсанджар, піша Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Раптоўная нявызначанасць наконт далейшай здольнасці Telegram працаваць у Расеі і ўсе збоі ў працы Telegram, мяркуюць у ISW, магчыма, паўплываюць на расейскія франтавыя аперацыі, і ў выпадку поўнага блакавання, пагоршаць аперацыі войска РФ у найбліжэйшай перспектыве.

А карыстальнікі Telegram з ліку афіцэраў войска РФ могуць пачаць міграваць з мэсэнджара - у кожным выпадку - праз страх, што сістэма будзе скампраметаваная, пакуль Дураў знаходзіцца пад арыштам у Францыі (нават калі аперацыі ў Telegram нібы або фактычна апынуліся не закранутыя гэтай падзеяй), рэзюмавалі ў ISW.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках