Пінчук на Audi разагнаўся да 170 км/г, а насустрач ехаў экіпаж ДАІ
30- 27.08.2024, 21:54
- 18,906
Што было далей.
У Янаўскім раёне жыхар Пінска перавысіў хуткасць на 80 км за гадзіну. Прычым мужчына трапіўся на вочы экіпажу ДАІ - іх сустрэча скончылася штрафам для кіроўцы, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Раніцай 26 жніўня каля трасы М10 Гомель-Кобрын кіроўца аўтамабіля Audi ехаў з хуткасцю 170 км/г у месцы, дзе абмежаванне складае 90 км/г. Так выйшла, што насустрач яму ехаў экіпаж ДАІ, які і зафіксаваў парушэнне.

«На 469 кіламетры названай аўтадарогі супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль. За стырном знаходзіўся 40-гадовы пінчук», - распавялі ва УУС.
У выніку мужчыну выпісалі штраф на 320 рублёў.