27 жнiўня 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўдае дурня ў адказ на папярэджанне Украіны

16
Лукашэнка ўдае дурня ў адказ на папярэджанне Украіны

МЗС дыктатара пытаецца, "што гэта было".

У МЗС Беларусі ў адказ на выразны заклік МЗС Украіны, апублікаваны на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах міністэрства, аб неабходнасці адводу беларускіх войскаў ад дзяржаўнай мяжы Украіны заявілі, што не разумеюць, "што гэта было".

Пра гэта паведамляе БелТА.

Адказваючы на пытанне, ці будзе рэакцыя на заяву МЗС Украіны з патрабаваннем адвесці беларускія войскі ад мяжы, прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз сказаў: “Сёння шмат хто пытаецца - што гэта было? І навошта? У нас няма адказаў на гэтыя пытанні. Іх дакладна трэба адрасаваць МЗС Украіны”.

Паводле ягоных слоў, "афіцыйна такія звароты ад украінскага боку ні ў якім выглядзе да нас не паступалі". Маўляў, заява МЗС Украіны апублікаваная ў інтэрнэце, а там “стае ўсякага”.

Прадстаўнік Беларусі паўтарыў нядаўнюю заяву самазванца Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Украіна нібыта запускае праз тэрыторыю Беларусі баявыя дроны і назапасіла ля агульнай мяжы больш за 100 тысяч вайскоўцаў.

Нагадаем, паводле звестак украінскай выведкі, Беларусь сцягнула да мяжы з Украінай сваё войска і “вагнераўцаў”. Кіеў патрабуе, каб Менск адвёў войскі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках