27 жнiўня 2024, aўторак, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам загарэлася аўтамыйка

Пад Менскам загарэлася аўтамыйка

Трое пацярпелых у цяжкім стане.

У Менскім раёне каля аграгарадка Азярца здарыўся буйны пажар. Загарэлася мыйка для грузавых аўтамабіляў, паведамілі ў МНС.

Паводле папярэдніх звестак, перакрыцце абрынулася на паўпрычэп-цыстэрну грузавіка, які знаходзіўся ў гаражы. Праз што ён загарэўся.

У выніку здарэння пацярпелі два чалавекі. Іх шпіталізавалі.

Таксама пры працы на месцы пажару дрэнна сябе адчуў і працаўнік МНС. Яго даставілі ў медустанову з папярэднім дыягназам «цеплавы ўдар».

Усе трое знаходзяцца ў лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў аддзяленні рэанімацыі.

«Праводзіцца комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў, а таксама прыцягнутыя спецыялісты рэспубліканскіх устаноў для наступнага вызначэння і тактыкі лячэння гэтых пацыентаў», - расказаў начальнік галоўнай управы арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Леанід Недзень.

З яго слоў, стан пацыентаў ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках