27 жнiўня 2024, aўторак, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў пра лёс Крымскага моста

6
Зяленскі распавёў пра лёс Крымскага моста

З яго слоў, ГУР умее здзіўляць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў магчымае знішчэнне Крымскага моста, які злучае мацерыковую частку Расеі з часова акупаваным Крымам. Адпаведную заяву ён зрабіў у рамках форуму «Украіна 2024. Незалежнасць».

Журналістка нагадала Зяленскаму, што ГУР нядаўна заявіла аб наяўнасці планаў па Крымскім мосце і, што яго рана ці позна разбураць.

Калі журналістка папрасіла намякнуць, калі менавіта можа адбыцца разбурэнне Крымскага моста, Зяленскі адказаў, што ГУР мае талент да нечаканых дзеянняў у інфармацыйнай прасторы.

«ГУР умее здзівіць інфармацыйную прастору. Я думаю так: калі мы хочам, каб нешта адбылося рана ці позна, трэба, каб яно спачатку адбылося, а потым сказаць пра гэта», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках