27 жнiўня 2024, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадскі транспарт спыніўся ў многіх раёнах Менска

4
Грамадскі транспарт спыніўся ў многіх раёнах Менска

Праз магутную залеву.

Праз наймацнейшую залеву, якая ахапіла Менск увечары ў аўторак, 27 жніўня 2024 года, у шматлікіх раёнах адзначаюцца істотныя цяжкасці ў працы грамадскага транспарту. Пра актуальную дынаміку ў руху аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў аператыўна паведамляюць у афіцыйным тэлеграм-канале Менсктранса.

Блізу шасці вечара праз варункі надвор'я адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №33,38,55 на вуліцах Арлоўская, Смаргоўскі тракт у кірунку праспекта Пушкіна. Бліжэй да 19,00 рух быў адноўлены.

Істотныя праблемы адзначаюцца і ў самым цэнтры беларускай сталіцы.

Так, паводле звестак Менсктранса, з 18.30 на вуліцы Няміга ў абодвух кірунках праз варункі надвор'я адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №12,29,37,40,46,53.

«Паважаныя пасажыры! У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка», - інфармуюць у Менсктрансе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках