27 жнiўня 2024, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў войску

7
Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў войску

Ратацыя закранула Заходняе аператыўнае камандаванне і галоўную вучэбную частку краіны.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі ў беларускім войску праведзеныя кадравыя прызначэнні, паведамілі ў прэс-службе ўзурпатара.

Генерал-маёр Уладзімір Белы стаў начальнікам галоўнай управы баявой падрыхтоўкі войска. Раней ён камандаваў Заходнім аператыўным камандаваннем.

Цяпер на яго пасаду прыйдзе генерал-маёр Вадзім Сураў. Перш ён кіраваў 720-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтрам, які больш вядомы, як «вучэбка» ў Печах.

Начальнікам галоўнай «вучэбкі» беларускага войска згодна з указам дыктатара стаў палкоўнік Аляксандр Агейчык.

Уладзіміру Беламу 47 год. Афіцэрскую службу праходзіў у 120-й, 19-й і 103-й брыгадах. Займаў пасады першага намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый, начальніка факультэта Генштаба Узброеных сіл - намеснік начальніка Вайсковай акадэміі Беларусі. У 2023 годзе быў прызначаны на пасаду камандуючага Заходнім аператыўным камандаваннем.

Вадзім Сураў афіцэрскую службу пачынаў з пасады камандзіра ўзвода, у ліпені 2024 года ён атрымаў генеральскія пагоны. Начальнікам «вучэбкі» ў Печах быў прызначаны ў жніўні 2022 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках