27 жнiўня 2024, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскі спецвайсковец выратаваў мусульманскага бедуіна з закладнікаў ХАМАС

Ізраільскі спецвайсковец выратаваў мусульманскага бедуіна з закладнікаў ХАМАС

Ён стаў восьмым закладнікам, якога выпала вярнуць жывым падчас узброенай аперацыі.

Ізраільскія спецвойскі выратавалі 52-гадовага закладніка на імя Каід Фархан Аль-Кадзі, выкрадзенага мінулай восенню ваеўнікамі ХАМАС, паведаміла войска (ЦАХАЛ) у тэлеграм-канале.

Закладніка ўтрымлівалі ў падземным тунэлі пад бедуінскай грамадой Рахат, звесткі аб ягоным знаходжанні дала выведка. ЦАХАЛ не стала падаваць драбніцы аперацыі. Пасля вяртання ў Ізраіль мужчыну адправілі ў лякарню на медычны агляд, ягоны стан стабільны.

«Але ўсё яшчэ застаюцца 108 закладнікаў, чые сем'і ўсё яшчэ чакаюць навін аб тым, што іхнія блізкія вярнуліся дадому. І яны маюць ведаць, што мы не супакоімся, пакуль не выканаем нашу місію вяртання ўсіх нашых закладнікаў дадому», — сказана ў паведамленні.

Аль-Кадзі — мусульманін і сябра ізраільскай бедуінскай грамады, ён родам з вёскі недалёка ад Рахата на поўдні Ізраіля. Ён працаваў ахоўнікам на пакавальнай фабрыцы ў ізраільскім кібуцы Маген непадалёк ад мяжы з Газай. Аль-Кадзі стаў восьмым закладнікам, якога выпала вярнуць у Ізраіль жывым падчас узброенай аперацыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках