1 верасня 2024, Нядзеля, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адціснулі расейцаў і вызвалілі тэрыторыі ў Харкаўскай вобласці

3
УСУ адціснулі расейцаў і вызвалілі тэрыторыі ў Харкаўскай вобласці

Украінскія абаронцы замацоўваюцца на вызваленых тэрыторыях.

Украінскія вайскоўцы паспяхова адціснулі акупантаў з тэрыторыі Харкаўскай вобласці. На гэтым кірунку доўжацца стабілізацыйныя дзеянні. Пра гэта заявіў намеснік камандзіра ўкраінскай 3-й АШБр Максім Жорын.

- На Харкаўскім кірунку, у зоне адказнасці нашай Трэцяй штурмавой брыгады зараз прадаўжаюцца стабілізацыйныя дзеянні, - паведаміў ён.

Жорын растлумачыў, што пасля паспяховых штурмаў і вызвалення тэрыторый украінскім абаронцам трэба замацавацца на новых пазіцыях.

- Пры гэтым расейцы ўвесь час спрабуюць вярнуць страчаныя пазіцыі і кідаюць на гэта ўсё новыя і новыя рэсурсы. Якія мы паспяхова знішчаем, - дадаў вайсковец.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках