1 верасня 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы беларускі «адзінарог» пераадолеў узровень $100 мільёнаў гадавога рэгулярнага даходу

Першы беларускі «адзінарог» пераадолеў узровень $100 мільёнаў гадавога рэгулярнага даходу

У Беларусі гэтая кампанія не працуе.

Першы стартап-аднарог з беларускімі каранямі пераадолеў планку на 100 млн даляраў гадавога рэгулярнага даходу.

Размова пра распрацоўніка софту для дакументаабарачэння кампаніі PandaDoc.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы Linkedin кампаніі.

Сёння гэты бізнэс, які заснавалі ў 2014 годзе Мікіта Мікада (займае 30 радок у ТОП-100 паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі і Сяргей Барысюк (займае 31 пазіцыю ў ТОП-100), гэта комплексная платформа, якая дазваляе кампаніям настройваць і маштабаваць усялякі тып працэсу ўзгаднення.

PandaDoc, як паведамляецца, супрацоўнічае з больш за 60 тысячымі кліентаў у 177 краінах.

У 2021 годзе пасля закрыцця чарговага раўнда фінансавання кампанія была ацэненая на 1 млрд даляраў і стала першым у гісторыі Беларусі стартапам-адзінарогам.

У тым жа годзе, праўда, яе ўладальнікі закрылі бізнэс на радзіме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках