1 верасня 2024, Нядзеля, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vertu прапанавала кнопкавы тэлефон за паўмільёна даляраў

9
Vertu прапанавала кнопкавы тэлефон за паўмільёна даляраў

Асаблівасць прылады заключаецца ў багацці каштоўных камянёў.

На афіцыйным сайце Vertu (England) з'явілася чарговая навінка – кнопкавы тэлефон Signature V Cobra Limited Edition. Паводле функцыянальных магчымасцяў у яго ўсё даволі прымітыўна – ён умее толькі здзяйсняць званкі і пісаць SMS. Пра гэта выразна кажа і вонкавы выгляд прылады з маленькім 2-цалевым дысплэем. Аднак увагу прылада звяртае не сваімі тэхнічнымі характарыстыкамі, а дызайнам.

Паведамляецца, што Signature V Cobra Limited Edition – гэта лімітаваная мадэль, абмежаваная ўсяго 8-ю асобнікамі. Стваралася яна супольна з французскім каралеўскім ювелірным домам Frederic Boucheron. Асноўным упрыгажэннем тэлефона стала кобра – сімвал сілы і мудрасці ў старажытнаегіпецкай міфалогіі. Яе вырабілі з 439 ружовых рубінаў, а вочы рэптыліі выкананыя з двух ізумрудаў зялёнага колеру. Таксама каля галавы змеі знаходзіцца грушападобны брыльянт вагой 2,02 карата, а на целе – дыямент на 1,02 карата.

Клавіятура гаджэта зробленая з суцэльных рубінаў, а знешні бок пакрыты каштоўнымі камянямі. Адзначаецца, што на гэта дызайнерам спатрэбілася ажно 4 гады. На задняй панэлі прылады можна разгледзець некалькі шруб і металічную пазалочаную ўстаўку з лагатыпам Vertu і згадкай ювелірнага дому Францыі Frederic Boucheron. Камера ў тэлефоне адсутнічае, як асноўная, так і франтальная.

Vertu Signature V Cobra Limited Edition прадаецца на афіцыйным сайце кампаніі з коштам 504308 даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках