6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля прарыву дамбы ў Польшчы горад пайшоў пад ваду

1
Пасля прарыву дамбы ў Польшчы горад пайшоў пад ваду

Людзей эвакуююць гелікаптэры.

У невялікім польскім горадзе Стронэ-Шленскі Ніжнесілезскага ваяводства ў выніку паводкі была пашкоджаная дамба на рацэ Мараўка, у выніку горад фактычна апынуўся пад вадой.

Пра гэта паведамляе TVP Info.

Спачатку ў СМІ з'явілася інфармацыя, што дамбу разбурыў напор вады. Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміла, што для дапамогі ў эвакуацыі ў Стронэ-Шленскі накіраваны гелікаптэр Мі-17.

Зрэшты, пасля tvp.info неафіцыйна стала вядома, што пашкоджаная частка дамбы. Сітуацыя каля дамбы была зафіксаваная на відэа.

Сітуацыя ў горадзе трагічная, вада зносіць усё на сваім шляху. У сацсетках ёсць нямала фота і відэа з горада. На адным са здымкаў можна ўбачыць патанулую пажарную машыну.

На адным з відэа відаць, як высокая вада абвальвае дом і нясе яго плынню.

RMF FM паведамляе, што гелікаптэры Black Hawk з Уроцлава скіраваліся ў Стронэ-Шленскі. Салдатам, якія падтрымліваюць мясцовае насельніцтва, адрэзаны наземны шлях вяртання. Многім жыхарам патрэбная эвакуацыі з дахаў сваіх дамоў.

Дзе-нідзе сітуацыя такая, што туды можна дабрацца толькі гелікаптэрам.

«Хваля велізарная, сітуацыя сапраўды драматычная, сувязь з жыхарамі горада і найбліжэйшых сёлаў абцяжараная, у іх няма святла, вады і пакрыцця», – кажа Вікторыя, якая жыве ў Стронэ-Шленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках