У пункце пропуску «Берасце» ўвялі новыя «эксперыментальныя» правілы чакання чаргі
15- 30.09.2024, 18:10
- 17,156
З 30 верасня.
З 30 верасня пачалі праводзіць эксперымент, які павінен аблегчыць чаканне ў чарзе для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведамляецца на сайце «Белмытсэрвіса».
Для кіроўцаў прадугледжаная магчымасць выезду з зоны чакання.
«Эксперымент прадугледжвае рэгістрацыю транспартных сродкаў з магчымасцю выезду з зоны чакання і ўпарадкаванне руху транспартных сродкаў пры ўездзе ў аўтадарожны пункт пропуску „Берасце“. Супольная распрацоўка накіраваная на зручнасць грамадзян і дазволіць ім рацыянальна выкарыстоўваць час чакання чаргі для наступнага перасячэння дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.
Напрыклад, кіроўцы легкавушак змогуць пасля рэгістрацыі ў чарзе на праходжанне граніцы застацца ў ёй або паехаць чакаць у зручнае месца. Сачыць за рухам чаргі можна на сайце «Белмытсэрвіса». Калі падыдзе час, кіроўца павінен вярнуцца ў зону чакання і там чакаць уезду ў пункт пропуску.
Новаўвядзенне распаўсюджваецца толькі на легкавыя аўто.