У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў
14- 7.09.2024, 16:08
- 11,860
Адзін з іх спаліў форму ўнутраных войскаў, іншы - запісаў відэа.
Падчас аблавы ў Баранавічах сілавікі затрымалі двух былых вайскоўцаў. 7 верасня іх «пакаянныя» відэа апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Адзін з затрыманых раней служыў ва ўнутраных войсках. У відэа паказалі архіўны фрагмент, дзе ён кідае на зямлю галаўны ўбор і шаўроны, аблівае іх вадкасцю і падпальвае.
Таксама затрыманы мужчына, які ў 2020 годзе запісаў відэа ў падтрымку мірных пратэстаў. Тады ён, будучы ў афіцэрскай форме, заявіў, што яму сорамна за прымяненне сілы супраць грамадзян сваёй краіны. Раней затрыманы праходзіў службу ў вайсковай часці 25-887 УС Беларусі.