Яшчэ адна авіякампанія прыпыніла частку палётаў над РФ
1- 3.01.2025, 19:17
- 5,440
Пасля авіякатастрофы ў Казахстане.
Дзяржаўная авіякампанія ААЭ Flydubai пастанавіла падоўжыць дзеянне прыпынення палётаў з Дубая ў Сочы і Мінеральныя Воды. Гэта адбылося пасля авіякатастрофы ў Казахстане.
Як паведамляюць РІА «Новости», Flydubai прыпыніла палёты ў Сочы і Мінеральныя Воды да 8 і 9 студзеня.
Са слоў прадстаўнікоў Flydubai, кампанія пайшла на гэты крок паводле «аперацыйных прычын». Першапачаткова прыпыненне рэйсаў, аб якім было абвешчана 27 снежня, павінна было працягнуцца да 5 студзеня.
Кіраўніцтва перавозчыка тады патлумачыла гэтую пастанову форс-мажорам і пагрозай бяспекі палётаў.