Украіна разам з Нідэрландамі будзе вырабляць беспілотнікі
2- 10.10.2025, 22:54
- 1,500
Падпісаны мемарандум.
У пятніцу, 10 кастрычніка, Украіна і Нідэрланды падпісалі мемарандум аб сумеснай вытворчасці беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў Офіс Прэзідэнта Украіны.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сустрэўся з міністрам абароны Нідэрландаў Рубэнам Брэкельмансам. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ураду і народу Нідэрландаў за падтрымку Украіны.
Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Нідэрланды надалі Украіне дапамогу на $9 млрд. Кіеў разлічвае на працяг гэтай падтрымкі.
Таксама Зяленскі падзякаваў Брэкельмансу за каля $600 млн у межах ініцыятывы PURL. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі далейшае развіццё гэтай ініцыятывы, важнасць яе напаўнення новымі ўнёскамі і далучэння іншых краін.
Асобная ўвага — сумеснай вытворчасці дронаў, што, паводле меркавання прэзідэнта, з'яўляецца адным з найбольш перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, бакі абмеркавалі рэалізацыю мемарандума. Адпаведны дакумент у канцы сустрэчы падпісалі Брэкельманс і міністр абароны Дзяніс Шмыгаль.
Таксама прэзідэнт уручыў міністру абароны Нідэрландаў ордэн «За заслугі» II ступені.
Шмыгаль удакладніў, што пагадненне прадугледжвае запуск сумеснай вытворчасці далёкадыстанцыйных БпЛА ў Нідэрландах з прыцягненнем 110 млн еўра інвестыцый у межах ініцыятывы Build with Ukraine.

