8 лiстапада 2025, Субота, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Лукашэнка выглядае так недарэчна?

18
Чаму Лукашэнка выглядае так недарэчна?

Дыктатар усё больш дэградуе.

Чым далей, тым больш складаецца ўражанне, што правіцелю ўсё адно, што пра яго думаюць людзі як унутры Беларусі, так і за мяжой.

У сетцы ўсё часцей можна натрапіць на падобныя думкі і довады. Ды і самі мы гэта заўважаем.

Узяць хаця б вонкавы выгляд: паводле таго, як Лукашэнка цяпер апранаецца, напрошваецца выснова, што яму начхаць, што пра яго падумаюць. Хаця яшчэ каля дзесяці гадоў таму ён казаў:

«Для прэзідэнта ёсць пэўны стандарт – ён і ў адзенні, і ў гальштуках, і ў кашулях, і ў гадзінніках… Я хоць і вясковы хлопец, але прывык, каб у мяне былі штаны пагладжаныя, касцюм больш-менш прыстойны… Я прадстаўляю краіну».

Сёння правіцель не саромеецца з’яўляцца перад камерамі, нібыта ён не ў працоўнай паездцы па краіне або не на перамовах за мяжой, а быццам выскачыў на пяць хвілін з дому ў агарод нащыпаць цыбулі з градкі.

Ці то Лукашэнка не спадзяецца вярнуць частку былых сімпатый беларусаў, ці то яшчэ з нейкай прычыны, але ён пастаянна атакуе розныя пласты насельніцтва нападкамі.

І моладзь не тая, і мужчыны не тыя, і жанчыны не тыя («Дзяўчынкі нараджаць не хочуць… Ну, не ўсе. Ёсць і нармальныя жанчыны, якія нараджаюць»). Ды наагул усе навокал толькі «ціктокаюцца», «ныюць і воюць».

Ён быццам махнуў рукой і на тое, што пра яго думаюць у свеце. Адкрыта падтаквае Пуціну і таргуецца з амерыканцамі наконт палітычных закладнікаў.

Былы «змагар з карупцыяй» нібыта зусім перастаў сачыць за тым, чым варочаюць ягоная сям’я і набліжаныя.

Старэйшы сын правіцеля падаўся ўжо і ў рэстаратары, сярэдні даўно зарабляе на БелАЗах, унук зарэгістраваў кампанію ў «аршанскім афшоры». Да кармушкі прыстроены нявесткі, іх падругі, муж унучкі і г.д., і да т.п.

Сам Лукашэнка заняты тым, як уладкаваць бізнес для набліжаных. Нядаўнія сустрэчы ў Пекіне ён правёў у стылі мафіёзі – адкрыта прасоўваў інтарэсы набліжаных да яго бізнесоўцаў Дзмітрыя Баскава і Сяргея Цяцерына.

На нямыя пытанні з боку электарату прапагандысты, па сутнасці, адказваюць: вам, халопам, нічога ведаць і не трэба.

Лукашэнка пастаянна і красамоўна дэманструе, што занепакоены найперш інтарэсамі свиты, чыноўнікаў і сілавікоў.

З апошняга. Канец верасня, карціна алеем: пакуль Лукашэнка імітуе на камеру вымову, высокапастаўленыя чыноўнікі спакойна адказваюць, ведаючы, што ніякіх наступстваў не будзе. У гэты час за спектаклем з усмешкай назірае бізнесмен Цяцерын, а сілавікі ахоўваюць Лукашэнку ад кукурузы.

Магчыма, у будучыні перыяд кіравання Лукашэнкі будзе ілюстраваць, у тым ліку, адзін з падобных кадраў.

Андрэй Карась, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках