Лукашэнка заявіў пра сабатаж
47- 24.10.2025, 18:02
- 40,466
Страчаны кантроль над Віцебскай вобласцю.
У пятніцу Лукашэнка склікаў нараду аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з падзежам буйной рагатай жывёлы. І пачаў з крытыкі чыноўнікаў.
«Пачынаю падазраваць адкрыты сабатаж. Магчыма, кіраўніцтва аблвыканкама страціла рычагі кіравання рэгіёнам? Ці ў вобласці адбываюцца непапраўныя працэсы, якія патрабуюць тэрміновага ўмяшання звонку, аж да сілавых структур?»
Раней Лукашэнка заявіў, што яму стала блага пасля дакладу КДБ. Дыктатар таксама прызнаўся, што даручыў кіраўніку Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілю Герасімаву разам з КДБ падрыхтаваць справаздачу пра тое, «чым дыхае народ».
— Але не тое, што там у тіктоках квокаюцца і токаюцца — гэта я з памочнікамі прачытаю. А тое, чаго не чуваць, не відаць — у іх (спецслужбаў. — Заўв. рэд.) спецыяльныя метады. І калі ён (Васіль Герасімаў. — Заўв. рэд.) мне даклаў на некалькіх старонках — мне ўвогуле стала блага. Я ўбачыў жахлівую сітуацыю ў Віцебскай вобласці. Жудасная безадказнасць знізу даверху, — распавёў Лукашэнка.