14 снежня 2025, Нядзеля, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падмаскоўны Жукоўскі застаўся без электрычнасці пасля налёту дронаў ЗСУ

2
Падмаскоўны Жукоўскі застаўся без электрычнасці пасля налёту дронаў ЗСУ

Навукаград размяшчаецца за 20 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Масквы.

Уначы на 1 лістапада ўкраінскія беспілотнікі атакавалі маскоўскі рэгіён. Усяго сілы СПА «перахапілі» 11 дронаў, шэсць з іх накіроўваліся да сталіцы, паведамілі Мінабароны РФ і мэр горада Сяргей Сабянін. На тле налёту ў горадзе Жукоўскі на паўднёвым усходзе ад Масквы адключылася электрычнасць, паведаміла апоўначы адміністрацыя гарадской акругі.

Улады не назвалі ўдары беспілотнікаў прычынай перабояў, патлумачыўшы, што электразабеспячэнне ў Жукоўскім было парушана «з-за аўтаматычнага адключэння абсталявання з напружаннем 10 кВ». Рамонтныя брыгады наладжваюць падачу электрычнасці па рэзервовай схеме, заявілі ў адміністрацыі. Кадры з Жукоўскага, што застаўся без святла, публікуюць Astra, «Аператыўны ЗСУ» і «РЕН ТВ». У мясцовых пабліках людзі таксама паведамлялі пра паветраную трывогу над горадам.

Навукаград Жукоўскі размяшчаецца за 20 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Масквы. У ім знаходзіцца аднайменны міжнародны аэрапорт на эксперыментальным аэрадроме Раменскае, які з’яўляецца адной з авіягаваняў маскоўскага рэгіёна. Аэрапорт рэгулярна закрываюць з-за актыўнасці ўкраінскіх беспілотнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках