15 снежня 2025, панядзелак, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няхай расіяне рыхтуюць запалкі, свечкі і ліхтарыкі»

18
«Няхай расіяне рыхтуюць запалкі, свечкі і ліхтарыкі»

РФ чакаюць блэкаўты.

Кіраўнік Сілаў беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзьяр» Броўдзі намякнуў, што Расію чакаюць блэкаўты. У прыватнасці, Сілы абароны Украіны рыхтуюць адпаведныя ўдары.

— (Расіяне — заўв.), блэкаўт — гэта не страшна. Гэта трохі нейкіх нязручнасцяў... палёт вольнай Птушкі — ён непрадказальны і не паводле раскладу... Птушкі СБС разам з іншымі складнікамі глыбіннага паражэння Сілаў абароны Украіны абяцаюць вам імклівую, хоць і крыху вымушаную адаптацыю», — піша «Мадзьяр» у Facebook.

Ён намякнуў, каб расіяне рыхтавалі запалкі, свечкі і ліхтарыкі, а таксама непланавана скарысталіся «сваімі любімымі гірляндамі на батарэйках».

Таксама «Мадзьяр» дадаў, што расійскі бензін становіцца дэфіцытнай вадкасцю, а газ і нафта — хутказгаральнымі.

Нагадаем, учора ўвечары, 31 кастрычніка, расіяне паскардзіліся на адключэнне святла у шэрагу населеных пунктаў Маскоўскай вобласці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках