Як спецслужбам Украіны ўдалося знішчыць «Арэшнік» на тэрыторыі РФ
7- 1.11.2025, 23:19
- 11,168
Палкоўнік заявіў, што гэта маглі зрабіць двума спосабамі.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк паведаміў, што Украіна знішчыла адзін з трох комплексаў «Арэшнік» на тэрыторыі Расіі. Гэта маглі зрабіць двума шляхамі.
Такую думку ў эфіры «24 Канала» выказаў палкоўнік запасу ЗСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан, адзначыўшы, што адзін з іх — датычнасць спецслужбаў на месцах. Самі ж расіяне могуць вырабляць такі комплекс толькі раз на квартал.
Як удалося знішчыць «Арэшнік»?
Палкоўнік запасу ЗСУ адзначыў, што калі гэта быў бяскантактны падрыў, то знішчыць «Арэшнік» маглі дроны, якія дабраліся б да яго з любой кропкі. Аднак гэта магла быць і дыверсія, арганізаваная ўкраінскімі спецслужбамі.
- Дастаткова было проста вывесці са строю адзін механізм ракеты — і ўсё, яна сама выбухне. У прыватнасці, мог быць і такі варыянт, — дапусціў ён.
Паводле слоў Світана, галоўнае — гэта вынік. Цяпер у расіян мінус адзін «Арэшнік», які ўжо не здольны выканаць баявую задачу. Цікава, што расіяне спачатку маглі і не зразумець, што менавіта Украіна была датычная да знішчэння. Бо «Арэшнік» яшчэ не з’яўляецца дасканалай зброяй, над ім дагэтуль працуе вялікая колькасць людзей.
Заўважым, што «Арэшнік» — гэта балістычная ракета, падобная да ракет «Ярс» або «Топаль». Па стане на зараз у Расіі засталося два комплексы. У наступным годзе Крэмль плануе маштабаваць вытворчасць да 6 ракет.