14 снежня 2025, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы жорстка раскрытыкаваў «мірны план» ЗША

8
Прэзідэнт Польшчы жорстка раскрытыкаваў «мірны план» ЗША

Расія не выконвае пагадненняў.

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі адзначыў, што любы план спынення вайны павінен быць найперш прыняты Украінай як ахвярай агрэсіі і не ўзнагароджваць агрэсара.

Пра гэта ён напісаў у X 22 лістапада.

Навроцкі заявіў, што любы мірны план па спыненні вайны ва Украіне, развязанай Расійскай Федэрацыяй, павінен быць прыняты ў Кіеве.

«Менавіта Украіна з'яўляецца ахвярай злачыннай агрэсіі Пуціна, і менавіта ўкраінцы, пры падтрымцы ЗША і краін ЕС, павінны мець вырашальны голас у мірных перамовах», — напісаў ён.

Прэзідэнт Польшчы таксама падкрэсліў, што прапановы па спыненні вайны Расіі супраць Украіны павінны ўлічваць той факт, што Расія з'яўляецца дзяржавай, якая не выконвае пагадненняў.

«Любыя дамоўленасці адносна міру і бяспекі ў Еўропе могуць быць дасягнутыя толькі пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых бакоў. Цаной міру ні ў якім разе не павінна быць дасягненне стратэгічных мэтаў агрэсара, а агрэсарам была і ёсць Расійская Федэрацыя», — заявіў Навроцкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках