13 снежня 2025, Субота, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ пагражае дэфіцыт пасажырскіх самалётаў

5
РФ пагражае дэфіцыт пасажырскіх самалётаў

340 самалётаў пойдуць на металалом.

Расія ўсё хутчэй страчвае магчымасць падтрымліваць сваю грамадзянскую авіяцыю ў працоўным стане з-за поўнай залежнасці ад замежных тэхналогій і адсутнасці доступу да іх абслугоўвання. Пра гэта паведамляе. Служба знешняй разведкі Украіны.

Паводле даных разведкі, самалёты SSJ-100, якія дагэтуль эксплуатуюцца расійскімі авіякампаніямі, абсталяваны французскімі рухавікамі SaM146. Пасля ўвядзення санкцый афіцыйнае абслугоўванне гэтых рухавікоў стала немагчымым. Зараз парк SSJ-100 пакутуе ад шматлікіх тэхнічных збояў — у прыватнасці, праблем з сістэмамі кіравання і шасі. Рамонт фактычна падтрымліваецца толькі за кошт «разборкі» іншых самалётаў на запасныя часткі.

Не лепшая сітуацыя і з праектам сярэднемагістральнага МС-21. Мадэль МС-21-300, якая павінна была выйсці на рынак, была спыненая пасля 2022 года, бо абсталёўвалася амерыканскімі рухавікамі Pratt & Whitney PW1000G. Версія МС-21-310, у якой планавалася замяніць больш за 70 кампанентаў заходняй вытворчасці, дагэтуль недапрацаваная. Расійскія вытворцы так і не змаглі стварыць уласныя сістэмы абледзянення, метэарадары, модулі электрасілкавання, туалетныя блокі і сістэмы папярэджання сутыкненняў. Акрамя таго, далёкасць палёту абноўленай мадэлі скарацілася з 6 400 да 3 830 км.

Крызіс закрануў і іншыя расійскія авіяпраекты. Самалёт «Байкал», які павінен быў стаць заменай для легендарнага Ан-2, афіцыйна прызналі няўдалым, хоць фінансаванне на яго працягваюць выдзяляць.

Па прагнозах кіраўніка «Росавіяцыі» Дзмітрыя Ядрова, да 2030 года Расія будзе вымушана спісаць каля 340 самалётаў, з іх 230 — айчыннай вытворчасці і 109 — замежных.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках