14 снежня 2025, Нядзеля, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра Андрэя Саннікава цяпер даступны на YouTube

Фільм пра Андрэя Саннікава цяпер даступны на YouTube

Яго можна паглядзець на канале «Белсат DOC».

Дакументальны фільм пра Беларусь «This Kind Of Hope» («Такога кшталту надзея»), галоўным героем якога з'яўляецца лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, цяпер можна паглядзець на YouTube-канале «Белсат DOC».

Прэм'ера фільма адбылася 21 студзеня 2023 года ў швейцарскім Залатурне на прэстыжным 58-м фестывалі швейцарскага кіно. Рэжысёр фільма — Павел Січэк.

Польска-швейцарскі рэжысёр на працягу амаль дзесяці гадоў дакументаваў жыццё Андрэя Саннікава, стварыўшы фільм-партрэт пра аднаго з лідараў беларускай апазіцыі.

Праз жыццё Андрэя Саннікава ў фільме паказаныя ключавыя моманты гісторыі незалежнай Беларусі — развал СССР, першыя самастойныя крокі маладой дзяржавы, працэс ядзернага раззбраення, які ён узначальваў, прыход да ўлады Лукашэнкі, усталяванне дыктатуры, супраціў, Плошча-2010 і рэвалюцыя 2020 года.

Фільм таксама паказалі на фестывалях у Лакарна, Мюнхене і Варшаве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках