14 снежня 2025, Нядзеля, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны расказаў, калі скончыцца вайна

1
Кіраўнік МЗС Украіны расказаў, калі скончыцца вайна

І як пазбавіць Пуціна ілюзій.

Начная атака РФ з 450 дронамі і 45 ракетамі даказвае: Пуціна можна спыніць толькі ўзмацненнем санкцый і ўдарам па энергетычных даходах Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга у сацсетцы Х.

«Начная масіраваная атака Расіі з выкарыстаннем 450 беспілотнікаў і 45 ракет, уключаючы балістычныя, забіла прынамсі двух чалавек і параніла прынамсі адзінаццаць, уключаючы двух дзяцей», — адзначыў міністр замежных спраў Украіны.

Ён падкрэсліў, што варожыя ўдары чарговы раз былі накіраваныя на паўсядзённае жыццё людзей. Яны пазбавілі людзей электраэнергіі, вады і ацяплення, разбурылі крытычна важную інфраструктуру і пашкодзілі чыгуначныя сеткі.

«Пуцін працягвае тэрор, бо ён усё яшчэ верыць, што можа перамагчы і пазбегнуць адказнасці за ўсе ўчыненыя злачынствы», — падкрэсліў Андрэй Сібіга.

Паводле слоў міністра, для заканчэння вайны неабходны дастатковы міжнародны ціск, які прымусіць Пуціна спыніцца.

«Вайна скончыцца, калі мы пазбавім Расію энергетычных даходаў, аслабім яе ваенную машыну ўдарамі дальняга дзеяння і пазбавім Пуціна ілюзій, што ягоны тэрор прывядзе яго кудысьці, акрамя лаўкі падсудных спецыяльнага трыбуналу», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках