5 снежня 2025, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных спраў Францыі: Перамовы па Украіне немагчымыя без удзелу ЕС

1
Міністр замежных спраў Францыі: Перамовы па Украіне немагчымыя без удзелу ЕС

Візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Парыж — таму пацвярджанне.

Мірны план ЗША, які складаецца з 28 пунктаў, быў «істотна зменены». Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Барро, піша Le Figaro.

«Мы прыклалі ўсе намаганні, каб усё рабілася ў інтарэсах міру ва Украіне і бяспекі ў Еўропе», — заявіў Барро, адзначыўшы, што «ўсе пытанні, звязаныя з еўрапейскімі краінамі, пакуль выключаныя». Паводле ягоных слоў, упершыню паступіла ясная заява з ЗША пра гатоўнасць супрацоўнічаць з Украінай над падрыхтоўкай гарантый бяспекі — ваенных механізмаў, якія павінны прадухіліць любую далейшую агрэсію пасля дасягнення міру.

Барро заявіў, што, пакуль Расія імкнецца абмежаваць магчымасці ўкраінскай арміі, еўрапейцы маюць намер падтрымліваць «мацную паслямірную» ўкраінскую армію. «Гэта запатрабуе ад нас дапамогі ў яе аднаўленні», — сказаў міністр.

Паводле слоў Барро, аб’яднанне 35 дзяржаў у так званую кааліцыю ахвотных, створаную для надання супольнага адказу на пытанні бяспекі па-за межамі НАТА ўпершыню з часоў завяршэння Другой сусветнай вайны, з’яўляецца «беспрэцэдэнтным у еўрапейскай гісторыі».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у панядзелак, 1 снежня, прыбыў у Францыю, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Эмануэлем Макронам. Лідары дзвюх дзяржаў правядуць сустрэчу тэт-а-тэт, пасля чаго прэзідэнт Украіны наведае вытворчыя магутнасці французскай авіякасмічнай кампаніі Dassault Aviation.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках