13 снежня 2025, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшлі Алесь Бяляцкі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і яшчэ 120 палітвязняў

38
На волю выйшлі Алесь Бяляцкі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і яшчэ 120 палітвязняў

(абнаўляецца) Большасць з іх вывезеная на тэрыторыю Украіны.

Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў. Пра гэта стала вядома сёння, 13 снежня. Сярод тых, хто выйшаў на волю, — экс-банкір Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Павел Севярынец, галоўная рэдактарка партала tut.by Марына Золатава, палітолаг Аляксандр Фядута, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марыя Батальёнак (Літва), Ганна Сакаленка (Латвія), Аляксандр Сырыца (Аўстралія), Наканісі Масатосі (Японія), Раман Галуза (Польшча), Наталля Бельская (ЗША). 114 з іх вывезеныя на тэрыторыю Украіны.

Паведамляецца, што таксама вызваленыя грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Адзначым, ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію. Пра гэта паведаміў пасланец прэзідэнта ЗША Джон Коул на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 13 снежня.

«У адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта Трампа ЗША здымаюць санкцыі з калію. Думаю, гэта вельмі добры крок з боку ЗША для Беларусі. Мы іх здымаем цяпер», — заявіў Джон Коул.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках