З беларускіх турмаў вызвалілі пяцёх грамадзян Украіны
- 13.12.2025, 16:35
- 3,208
Пра гэта паведаміў Зяленскі.
Сярод вызваленых сёння, 13 снежня, беларускіх палітвязняў — пяцёра грамадзян Украіны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў далажыў пра дэталі падрыхтоўкі спецыяльнага мерапрыемства па вызваленні цывільных, якія знаходзіліся ў Беларусі. Дзякуючы актыўнай ролі Злучаных Штатаў і супрацоўніцтву нашых разведак цяпер вяртаюцца на волю каля сотні чалавек, у тым ліку пяцёра ўкраінцаў. Дапамагаем нашым амерыканскім партнёрам, і адпаведную дапамогу атрымлівае Украіна. Пры неабходнасці прыцягваюцца спецыяльныя службы нашых суседзяў у Еўропе», — напісаў ён.
Як пісаў сайт Charter97.org, на волю выйшлі 123 палітвязні.