13 снежня 2025, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Шчаслівая за ўсіх вызваленых палітвязняў

2
Наталля Радзіна: Шчаслівая за ўсіх вызваленых палітвязняў
Наталля Радзіна
Фота: charter97.org

Сёння ўсім ім патрэбныя наша падтрымка, клопат і ўвага.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала выхад на волю 123 палітвязняў, вызваленых Лукашэнкам пасля перамоваў з дэлегацыяй ЗША сёння, 13 снежня:

— Шчаслівая за вызваленых сёння палітвязняў, за лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца, мужную Марыю Калеснікаву, праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Ўлада Лабковіча, юрыста Максіма Знака, журналістку Марыну Золатаву і ўсіх, каму давялося правесці столькі гадоў у катавальных умовах беларускіх турмаў.

Усе гэтыя людзі — героі, і сёння ім неабходныя падтрымка, клопат і ўвага. А цана іх вызвалення не мае значэння. Няма нічога важнейшага за чалавечае жыццё. І калі дзеля выратавання людзей ЗША давялося зняць некаторыя санкцыі з рэжыму Лукашэнкі, гэта толькі пацвярджае правіла, што толькі з дапамогай санкцый можна вызваляць палітвязняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках