Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв'ю на свабодзе
5- 13.12.2025, 19:14
- 8,094
63-гадовы нобелеўскі лаўрэат выйшаў да людзей, якія яго сустракалі ў Вільні.
Сёння з лукашэнкаўскіх турмаў былі вызваленыя адразу 123 чалавекі. Сярод іх — кіраўнік і заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
63-гадовы нобелеўскі лаўрэат выйшаў да людзей, якія яго сустракалі ў Вільні.
«Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма. А сядзеў я пад Горкамі, за 14 кіламетраў ад расійскай мяжы. У мяне яшчэ галава кружыцца», — заявіў Алесь Бяляцкі.
Ён распавёў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся.
А сёння разбудзілі а 4-й гадзіне ночы і загадалі збіраць рэчы.
На пытанне пра сваю ўзнагароду ён адказаў:
«Гэта Нобелеўская прэмія была дадзена не толькі мне асабіста, а ўсім беларускім актывістам і ўсяму беларускаму народу, які выступаў і выступае за дэмакратыю, за правы чалавека ў Беларусі, які працягвае сваю барацьбу. Хоць яна ў нас ідзе няпроста і цяжка, праз турмы, тысячы людзей сядзелі і цяпер працягваюць сядзець у турмах».