МЗС Літвы: ЕС нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі
6- 13.12.2025, 21:46
- 3,984
Пазіцыя Літвы застаецца нязменнай.
Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што ў Еўрапейскім саюзе не вядзецца ніякіх абмеркаванняў наконт змякчэння санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
У ведамстве адзначылі, што рашэнне Злучаных Штатаў аб зняцці санкцый з беларускіх калійных угнаенняў( з'яўляецца самастойным крокам Вашынгтона і не звязана з санкцыйнай палітыкай ЕС, паведамляе LRT.
МЗС Літвы падкрэслівае, што ўсе прычыны, паводле якіх Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Беларусі, застаюцца актуальнымі. Сярод іх — унутраныя рэпрэсіі, падрыў дэмакратыі, выкарыстанне міграцыі як інструмента ціску, падтрымка Расіі ў агрэсіі супраць Украіны, а таксама гібрыдныя атакі.
Пазіцыя Літвы застаецца нязменнай: дзеянні беларускіх уладаў працягваюць ствараць сур'ёзную пагрозу бяспецы Літвы, Еўрасаюза і НАТА.