«Гэта павінна ўмацаваць нашу рашучасць»
- 13.12.2025, 23:14
- 1,784
Кіраўніца Еўракамісіі выказалася наконт вызвалення палітвязняў з беларускіх турмаў.
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала ў сацсетцы X вызваленне з беларускіх турмаў 123 палітвязняў:
«Гэта развіццё падзей павінна ўмацаваць нашу рашучасць. Рашучасць працягваць змагацца за ўсіх зняволеных, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, таму што яны мелі мужнасць сказаць уладзе праўду», — напісала Урсула фон дэр Ляен у сваім мікраблогу X.
«Барацьба за правы чалавека і справядлівасць у Беларусі павінна працягвацца. Пакуль не споўняцца дэмакратычныя надзеі беларускага народа», — дадала кіраўніца Еўракамісіі.