На волю выйшаў вадзіцель, які перагарадзіў дарогу АМАПу падчас знакамітай акцыі на «Пушкінскай» у 2020-м
20- 14.12.2025, 9:12
- 16,158
Яго вывезлі ва Украіну.
Дальнабойшчык Дзмітрый Дубкоў, прысуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, апынуўся ў спісе вызваленых беларусаў, які апублікаваў украінскі бок. Мужчыну затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 11 жніўня 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская». Тады ён перагарадзіў дарогу АМАПу аўтамабілем камунальнай службы.

Нагадаем, учора Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронца Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.
Большасць памілаваных была гвалтоўна вывезеная на тэрыторыю Украіны.