Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай
- 14.12.2025, 12:21
- 5,584
Кранальныя кадры.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі, вызвалены з турмы 13 снежня, сустрэўся з жонкай Наталляй Пінчук.
Першая за тры гады сустрэча адбылася ў аэрапорце Вільні, куды прыляцела Наталля, паведамляе «Радыё Рацыя».


«Радыё Свабода» таксама апублікавала кранальныя кадры.
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павал Севярынец, праваабаронца Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.
Большасць памілаваных былі гвалтоўна вывезеныя на тэрыторыю Украіны.