Гітанас Наўседа: На свабоду выйшлі смелыя змагары за дэмакратыю
- 14.12.2025, 12:48
- 1,316
Літва падтрымлівае ўсіх у Беларусі, хто змагаецца за свабоду.
Еўрапейскія палітыкі адрэагавалі на вызваленне 123 беларускіх палітвязняў 13 снежня.
Гітанас Наўседа, прэзідэнт Літвы, куды вывезлі 9 з вызваленых палітвязняў, напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х:
«Вітаю вызваленне 123 палітычных вязняў у Беларусі. Сярод іх — смелыя змагары за дэмакратыю: Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Яны праявілі неверагодную адвагу. Жадаю ім сілаў для ўз'яднання са сваімі сем'ямі. Літва падтрымлівае іх і ўсіх, хто змагаецца за свабоду»
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаурэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронца Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.
Большасць памілаваных былі прымусова вывезены на тэрыторыю Украіны.