15 снежня 2025, панядзелак, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: У 2020-м годзе мы выйгралі

27
Віктар Бабарыка: У 2020-м годзе мы выйгралі

Беларусы апынуліся мацней за рэжым Лукашэнкі.

Былы палітвязень Віктар Бабарыка распавёў на прэс-канферэнцыі, ці шкадуе ён пра сваё рашэнне ўзяць удзел у прэзідэнцкіх «выбарах» у 2020-м годзе.

– Я для сябе яшчэ ў 2020-м годзе на гэтае пытанне адказаў. Зрабіў бы я тое, што зрабіў у 2020-м, ведаючы, што адбудзецца? У мяне ў галаве нарадзілася думка – шчаслівы няўдачнік. Я ўсё жыццё рабіў тое, што лічыў правільным і патрэбным. Таму ў 2020-м годзе мы зрабілі тое, што маглі зрабіць. Ты можаш сябе папракаць толькі за тое, што чагосьці не дарабіў. Таму рашэнне было правільным у момант яго прыняцця. Мы не прайгралі. Мы выйгралі. Мы не атрымалі прыз, але аказаліся мацнейшымі, – сказаў былы банкір на прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках