15 снежня 2025, панядзелак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз тунэль пад агароджай на мяжы Польшчы з Беларуссю прайшло каля 100 чалавек

Праз тунэль пад агароджай на мяжы Польшчы з Беларуссю прайшло каля 100 чалавек
Фота: Straż Graniczna

Пра гэта заявіла МУС Польшчы.

Праз пракапаны пад агароджай на мяжы тунэль з Беларусі у Польшчу 11 снежня прайшло каля 100 чалавек, 40 з іх усё яшчэ разыскваюцца.

Пра гэта паведаміў RMF24 намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк.

Паводле ягоных слоў, польскі бок у сувязі з тым, што адбылося, праводзіць «пераналадку сістэмы», каб яна на мяжы «належным чынам супрацьдзейнічала гэтаму новаму спосабу, загадзя выяўляючы такія тунэлі».

Адначасова Мрочэк адзначыў, што на працягу ўжо больш як паўмесяца польскія службы «практычна не фіксуюць спроб незаконнага перасячэння мяжы».

Таксама намеснік міністра паведаміў, што з пачатку года ў Польшчы зарэгістравана каля ста выпадкаў уварвання ў паветраную прастору з тэрыторыі Беларусі паветраных шароў, якія перавозяць кантрабандную прадукцыю:

«Маштабы кантрабанды тавараў [па паветры] <�…> па-ранейшаму невялікія ў параўнанні з іншымі, традыцыйнымі метадамі <�…>, перадусім спробамі ўвозу. У сувязі з гэтым у значнай ступені гэта мае палітычныя мэты».

На пытанне пра польскіх зняволеных у Беларусі і ўдзел ЗША ў перамовах аб іх вызваленні Мрочэк адказаў, што амерыканскі бок кансультаваўся з польскім. «Першым у спісе» стаіць імя палітвязня, журналіста і актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, сказаў ён. Акрамя яго, там знаходзяцца і іншыя грамадзяне Польшчы, удакладніў намеснік міністра.

— Мы выразна фармулюем беларускаму боку нашыя чаканні, патрабаванні вызваліць усіх палітвязняў, усіх, у прыватнасці палякаў, — сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках