15 снежня 2025, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ЗСУ ператварылі Куп’янск у пастку»

4
«ЗСУ ператварылі Куп’янск у пастку»

Бліскучая аперацыя Кіева.

Аперацыя, якую правялі Сілы абароны Украіны каля Куп’янска Харкаўскай вобласці, была бліскучай. Пра гэта ў эфіры «Radio NV» распавёў Яўген Дзікі — ветэран расійска-ўкраінскай вайны, экс-камандзір роты батальёна «Айдар».

«Куп’янскі кацёл, якім нас палохаў Пуцін, такі адбыўся, але ў супрацьлеглым кірунку. Расіяне ганарыліся, дарэчы, цалкам слушна, тым, што ім удалося форсаваць раку Аскол, а цяпер перад імі стаіць звышзадача — форсаваць Аскол назад. Як цяпер халодную зімовую раку перайсці ўброд? Але ёсць альтэрнатыва — здавацца ў палон», — падкрэсліў ён.

Паводле ягоных слоў, Сілам абароны Украіны ўдалося цалкам адрэзаць Куп’янск ад той групоўкі РФ, што знаходзіцца па другі бок Аскола.

«Горад ператварылі ў капкан, пастку. Проста бліскучая аперацыя. Такога мы даўно не бачылі з абодвух бакоў пры такой колькасці дронаў і ў такіх маштабах», — адзначыў Дзікі.

Эксперт таксама заявіў, што праціўнік працягне ціск на Данецкую вобласць. Паводле ягоных слоў, цяпер паступаюць трывожныя і непрыемныя навіны з раёна Сіверска, які становіцца адным з накірункаў наступу расійскіх войскаў — туды перакідваюцца сілы з іншых участкаў фронту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках