16 снежня 2025, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC: Што прымусіць Пуціна спыніць вайну супраць Украіны

5
BBC: Што прымусіць Пуціна спыніць вайну супраць Украіны

Патрэбны жорсткі і паслядоўны эканамічны ціск на Крэмль.

Нягледзячы на размовы пра магчымыя перамовы, Пуцін пакуль не дэманструе гатоўнасці адмовіцца ад сваіх вайсковых мэтаў ва Украіне. Паводле меркавання аналітыкаў, Крэмль лічыць, што час працуе на Расію, піша BBC (пераклад — сайт Charter97.org).

Сярод ключавых патрабаванняў Расіі — прызнанне акупаваных тэрыторый расійскімі, адмова Украіны ад сяброўства ў НАТА і рэзкае абмежаванне яе вайсковага патэнцыялу. За такіх умоваў у Пуціна практычна няма стымулаў ісці на кампраміс. Магчымы сцэнар — ціск з боку адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Кіеў з мэтай дамагчыся спынення агню на нявыгадных для Украіны ўмовах альбо частковы адыход ЗША ад актыўнага ўдзелу ў канфлікце.

Частка экспертаў лічыць, што толькі прамая вайсковая прысутнасць Захаду ва Украіне магла б надзейна спыніць далейшую агрэсію, але гэты варыянт застаецца палітычна цяжка здзяйсняльным.

Эканамічны ціск таксама пакуль не стаў пераломным фактарам. Хоць расійская эканоміка адчувае праблемы — высокую інфляцыю, рост дэфіцыту бюджэту і зніжэнне даходаў насельніцтва, — Крэмль працягвае прыстасоўвацца, абыходзячы санкцыі. Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што без жорсткага і паслядоўнага ціску, уключна з поўным эмбарга на энерганосьбіты, пазыцыя Масквы наўрад ці зменіцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках