15 снежня 2025, панядзелак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынгі даверу украінцаў да ЗША і НАТА рэзка ўпалі за год

Рэйтынгі даверу украінцаў да ЗША і НАТА рэзка ўпалі за год

Пры гэтым рэйтынг даверу да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага вырас.

Рэйтынг даверу украінцаў да ЗША і НАТА значна знізіўся са снежня 2024 года, выплывае з вынікаў апытання незалежнага Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС).

Так, давер да ЗША ўпаў амаль удвая за год: у снежні 2025 года Злучаным Штатам давяралі толькі 21% апытаных, тады як у снежні 2024 года гэты паказчык складаў 41%. У 2025 годзе пра недавер да ЗША заявіла амаль палова украінцаў (48%), хоць у 2024 годзе такіх было каля чвэрці (24%).

НАТА ў 2025 годзе давяраюць 34% рэспандэнтаў (у 2024-м — 43%). Не давяраюць альянсу 41% апытаных (у 2024-м — 25%).

Пры гэтым узровень даверу да Еўрасаюза застаўся на тым самым узроўні — 49%. Пра недавер да еўрапейцаў паведамілі 23% апытаных.

Пры гэтым рэйтынг даверу да украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага вырас — у снежні пра давер да яго заявілі 61% апытаных, тады як на пачатку кастрычніка яму давяралі 60% украінцаў. Пры гэтым колькасць тых, хто не давярае прэзідэнту, зменшылася — з 35% апытаных у кастрычніку да 32% у снежні.

Паводле слоў выканаўчага дырэктара КМІС Антона Грушацкага, на фоне карупцыйнага скандалу ўзровень даверу да прэзідэнта мог знізіцца на 10%, але аднавіўся да ранейшага ўзроўню пасля звальнення кіраўніка офіса Зяленскага Андрэя Ярмака і ўзмоцненага ціску з боку ЗША.

Большасць апытаных (57%) лічыць, што прэзідэнцкія выбары неабходна правесці ў краіне толькі пасля поўнага заканчэння вайны. У верасні такой думкі прытрымліваліся 63% украінцаў. Яшчэ чвэрць рэспандэнтаў падтрымліваюць правядзенне выбараў у выпадку спынення агню і атрымання гарантый бяспекі (у верасні — 22%).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках