Падлетак, які ўчыніў разню ў элітнай школе пад Масквой, пытаўся пра нацыянальнасць
- 16.12.2025, 12:30
- 13,358
Новыя падрабязнасці пра нападніка.
У падмаскоўным пасёлку Горкі-2 Адзінцоўскага гарадскога акруга падлетак здзейсніў напад на элітную Успенскую школу. Паводле даных Следчага камітэта, непаўналетні нанёс удар нажом ахоўніку і аднаму з вучняў. У выніку атрыманай раны дзіця памерла. Пачата крымінальная справа па артыкулах аб забойстве і замаху на забойства (арт. 105 КК).
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «112» піша, што нападніка завуць Цімафей К., ён вучыцца ў 9-м класе, яму 15 гадоў. У аўторак ён прыйшоў у школу ў масцы і футболцы з надпісам No lives matter («Ніякія жыцці не важныя»), распыліў газавы балончык, параніў ахоўніка і некалькіх вучняў, забіў аднаго з іх, сфатаграфаваўся з целам ахвяры, пасля чаго забаррикадаваўся ў кабінеце з закладнікам. Школу эвакуявалі, на месца прыбыў спецназ. Нападніка затрымалі, закладнік не пацярпеў.
Дзявяцікласнік здымаў напад на тэлефон і выкладваў у асабісты тэлеграм-канал, піша Mash. На відэа ён падыходзіць да групы вучняў і пытаецца ў іх: «Хто вы па нацыянальнасці?». Школьнік быў прыхільнікам «дэструктыўнай моладзёвай плыні», заявілі ў МУС. СМІ публікуюць фота ягонай каскі з нацыяналістычнымі лозунгамі.
Паводле даных МУС, загінуламу 10 гадоў. Ён вучань 4-га класа. Усяго паранены тры чалавекі, паведамляе крыніца Msk1. Іх даставілі ў цэнтр імя Рошаля. Больш за 100 школьнікаў размясцілі ў суседнім спарткомплексе пасля эвакуацыі. Пракратура праводзіць ацэнку дзеянняў службовых асоб падчас надзвычайнага здарэння.
Гэта ўжо другое нападзенне на школу ў Расіі за суткі. 15 снежня ў Краснагвардзейскім раёне Санкт-Пецярбурга вучань параніў нажом 29-гадовую настаўніцу, а затым паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. У галоўным упраўленні паведамілі, што спробу суіцыду прадухілілі супрацоўнікі паліцыі. Настаўніцу шпіталізавалі з трыма раненнямі ў цяжкім стане. Пачата крымінальная справа аб замаху на забойства.