17 снежня 2025, Серада, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частка Краснадарскага краю РФ пагрузілася ў цемру

Частка Краснадарскага краю РФ пагрузілася ў цемру

Блекаут наступіў пасля атакі беспілотнікаў.

У Краснадарскім краі РФ у сераду, 17 снежня, пасля атакі дронамі без святла засталіся 38,8 тысячы спажыўцоў, заяўляе расійскі рэгіянальны аператыўны штаб.

Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што абясточванне ўзнікла «ў выніку падзення абломкаў». Аварыйныя брыгады часткова аднавілі электразабеспячэнне, але 12 700 чалавек дагэтуль застаюцца без святла, гаворыцца ў паведамленні расійскага аператыўнага штаба, піша nv.ua.

Таксама расіяне пацвердзілі ўдар па НПЗ у Славянску-на-Кубані і ўзгаранне тэхналагічнага абсталявання і трубаправода.

У Славянскім раёне Краснадарскага краю, паводле заявы, часткова прыпынілі працу школ і дзіцячых садкоў з-за адключэння вады, электрычнасці і цяпла.

Уначы 17 снежня ў Сеціве пісалі пра серыю гучных выбухаў у Краснадарскім краі, у прыватнасці, на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Славянску-на-Кубані. Расіяне сцвярджаюць, што ў выніку ўдару былі пашкоджаныя пяць дамоў і параненыя два чалавекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках