19 снежня 2025, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка растлумачыў, навошта ў Мінску пасадзілі самалёт Ryanair і затрымалі Пратасевіча

32
Лукашэнка растлумачыў, навошта ў Мінску пасадзілі самалёт Ryanair і затрымалі Пратасевіча

Дыктатару паведамілі, што на борце ёсць «свой чалавек».

Пры затрыманні экс-рэдактара NEXTA Рамана Пратасевіча, дзеля якога ў Мінску ў 2021 годзе пасадзілі самалёт Ryanair, што ляцеў у Вільнюс, беларускія сілавікі дзейнічалі паводле інструкцыі. Пры гэтым ужо было вядома, што ён «свой чалавек». Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка ў пасланні на «ўсебеларускім народным сходзе» 18 снежня.

— «Вось, Рамана Пратасевіча схапілі, пасадзілі самалёт, каб арыштаваць». Я толькі і рабіў, што спрабаваў патлумачыць: самалёт ляцеў над Вільнюсам. Над Вільнюсам быў. Саджаць яго там — была пагроза выбуху. Навошта вы разгарнуліся з Вільнюса, заляцелі з поўдня і пачалі саджаць гэты самалёт у Беларусі? Мне вайскоўцы дакладваюць: «Наш чалавек сядзіць там». Цяпер вядома, што ён сапраўды наш чалавек, але супраць нас увялі санкцыі. І мне дакладваюць, і я думаю: «Госпадзі, што рабіць?» Нам жа не трэба, каб ён садзіўся ў Мінску, — трэба ў Вільнюс, — распавёў Лукашэнка.

Тады, паводле ягоных слоў, ён загадаў сілавікам «падымаць усе інструкцыі і дзейнічаць згодна з імі».

— Пасадзілі ў Мінску, зрабілі ўсё, а потым Тэртэлю (кіраўнік КДБ Іван Тэртэль. — Заўв. рэд.) кажу: «Арыштоўвай яго як ворага народа». Вось у чым быў сэнс аперацыі, — патлумачыў дыктатар.

Як вынікае са словаў Лукашэнкі, менавіта гэтыя довады ён прыводзіў прадстаўнікам ЗША, пераконваючы іх зняць санкцыі з «Белавія»:

— Увялі санкцыі. Дык вы цяпер папрасіце прабачэння і скасуйце іх. Не таму, што там наш чалавек у самалёце, якога нам давялося арыштоўваць, а таму, што вы былі няпраўыя. Мы зрабілі ўсё паводле інструкцыі. А вось які ў вас быў задум, мы дагэтуль не ведаем, — заявіў дыктатар.

Нагадаем, 31 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што экс-рэдактар NEXTA Раман Пратасевіч з'яўляецца супрацоўнікам беларускай разведкі і ў 2021 годзе працаваў пад прыкрыццём.

Нядаўна стала вядома, што Раман знайшоў новую працу — цяпер ён вядзе прапагандысцкую праграму «Без прыкрыцця» на дзяржаўным тэлеканале СТВ.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках